Сення мы размаўляем па-беларуску!

04.04.2024

Сення ў нашым дзіцячым садку з выхаванцамі усіх груп праходзіць беларускамоўны дзень. З мэтай садзейнічаць папулярызацыі і пашырэнню сферы выкарыстання беларускай мовы ў дзіцячым калектыве; развіваць пазнавальную актыўнасць да роднай мовы і маўленне ў розных відах дзіцячай дзейнасці; выхоўваць любоў і моўнае чуццё да роднай мовы. 

Пры дапамозе беларускіх персанажаў выхавацелі на працягу дня стваралі камунікатыўныя сітуацыі для зносін дзяцей на беларускай мове. У малодшай групе перавага аддавалася мастацкаму слову – пацешкам, забаўлянкам, казкам, вершам; у старшай групе беларуская мова ўжывалася  ў розных гульнях (рухомыя гульні,  гульні-драматызацыі, гульні-дыялогі, гульні-разважанкі, гульні-падказкі і г.д.).

Не абышлося і без тэматычных заняткаў "Мой герб, флаг, гімн..." у старэйшых групах. У сярэдняй групе дзеці прадоўжылі знаемства з беларускім арнаментам і дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам нашай Радзімы.

Такім чынам, беларуская мова гучала ва ўсіх узроставых групах на працягу дня. такія дні праходзяць у нас кожны чацвер і напамінаюць нам пра тое, што мы - беларусы, а нашай роднай мовай з'яўляецца беларуская. Гэта тое невычэрпнае багацце, якое перадаецца нам з пакалення ў пакаленне і суправаджае нас усё жыццё.