Тэматычная нядзеля "Мой родны горад Ліда"

У дзіцячым садзе прайшла тэматычная нядзеля прысвечаная гораду Ліда.

У дзяржаўнай установе адукацыі “Дзіцячы сад № 40 г. Ліды“ з 28.02.20223 па 03.03.2023  праходзіла тэматычная беларускамоўная нядзеля "Мой родны горад Ліда".

Выхавацелі размаўлялі з дзецьмі на роднай мове аб родным горадзе, разглядалі малюнкі і фотаздымкі. Са старшымі дашкалятамі прайшлі заняткі па тэме "Мой родны горад Ліда", дзе выхаванцы замацавалі веды аб родных мясцінах, а таксама пазнаёміліся з новымі для іх мясцінамі горада Ліды. Цікавым і новым для дашкалятаў былі віртуальныя экскурсіі па прадпрыемствам горада Ліда.